Аргамітэт Руху «За свабоду» 7 Ліпеня (Субота) зьбіраецца наладзіць імпрэзу ў Вязынцы (Маладэчанскі раён) да 125-годдзя Янкі Купалы. А 12:00 у Вязынцы пачнецца афіцыйнае сьвяткаваньне, якое ладзіцца мясцовымі ўладамі і чаргінцоўскім саюзам пісьменьнікаў.
Сябры Аргкамітэту заклікаюць сваіх прыхільнікаў сабрацца недалёка ад помніку Янку Купалу дзесьці а 14:30, пасьля таго як скончыцца афіцыйная частка.
На імпрэзе будуць выступаць бард Віктар Шалкевіч і гурт «Рэха», магчыма, таксама Кася Камоцкая і Эдуард Акулін. Справа скончыцца сьвяточным пікніком.
Мае прыехаць і Аляксандар Мілінкевіч.
У Вязынку можна даехаць электрычкамі Менск--Маладэчна, Менск--Алехнавічы з чыгуначнага вакзала.
(„Наша Ніва“ № 25 (527) 06 Ліпеня 2007 года)